Перайсці да зместу

Капелан Яго Святасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Капелана Яго Святасці.

Капелан Яго Святасці (лац.: Cappellanis Sanctitatis Suae) — святар, якому Папа Рымскі падаў гэты тытул. Капеланы называюцца мансеньёрамі і маюць некаторыя прывілеі ў частцы царкоўнага адзення[1][2]. У прыватнасці ён мае права насіць чорную сутану з фіялетавымі элементамі, і накладаць на яе фіялетавы пас[3].

У адпаведнасці з motu proprio Pontificalis Domus ад 28 сакавіка 1968, тыя святары, якія раней зваліся пазаштатнымі Тайнымі Камергерамі, працягнулі быць часткай Папскага Дому пад новай назвай Капеланы Яго Святасці. Ніжнія рангі Тайных Камергераў (Ганаровыя Камергеры Фіялетавага Адзення, Камергеры extra Urbem, Ганаровыя Тайныя Капеланы і Ганаровыя Капеланы extra Urbem) былі скасаваны[4].

З'яўленне Капеланаў адносіцца да часоў Папы Рымскага Урбана VIII. Яны прадугледжваюць неаплачвальную службу пачынаючы з пантыфіката Папы Рымскага Пія VI. Дакумент адносна іх прызначэння, які прадстаўляецца па патрабаванні іх біскупа, складзены Дзяржаўным Сакратарыятам Святога Прастола[4].

Члены капітула адной царквы ў Рыме і кафедральнага сабора ў Лодзі валодаюць гэтым тытулам durante munere[4].

Тытул больш не страчвае сілу, але патрабуе аднаўлення пасля смерці Папы Рымскага, які падаў яго[4].

Зноскі

  1. Інструкцыя адносна адзення, тытулаў і гербаў кардыналаў, біскупаў і малодшых прэлатаў Архівавана 2 чэрвеня 2017. (31 сакавіка 1969), англійскі пераклад выдадзены Ватыканам
  2. Лацінскі тэкст той жа самай Інструкцыі, з неафіцыйным англійскім перакладам(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2009. Праверана 23 кастрычніка 2013.
  3. Беларускі святар-дыпламат стаў капеланам Яго Святасці Папы
  4. а б в г Annuario Pontificio 2008, pp. 1915-1916